Menu

ПСАЛЬМЫ 128

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. 2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе! 3 Жонка твая ў доме тваим будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго. 4 Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА. 5 І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, 6 і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate