Menu

ПСАЛЬМЫ 129

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! — 2 шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі. 3 На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае. 4 ГОСПАД праведны, Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў. 5 Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён! 6 Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае, 7 і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх. 8 I ня скажа той, што міма праходзіць: “Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!"

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate