Menu

ПСАЛЬМЫ 127

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі. 2 Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне. 3 Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава. 4 Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак сыны маладыя. 5 Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate