Menu

ПСАЛЬМЫ 126

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне. 2 Былі тады нашыя вусны поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: “Вялікае ГОСПАД з імі ўчыніў!" 3 Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя. 4 Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую. 5 Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем. 6 Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate