Menu

ПСАЛЬМЫ 150

NJO

1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай! 2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства Ягонае велічы! 3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях! 4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках! 5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных! 6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate