Menu

ПСАЛЬМЫ 149

NJO

1 Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў зграмаджэньні багабойных! 2 Весяліся, Ізраілю, ў Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым! 3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго! 4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне. 5 Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх. 6 Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй, 7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі, 8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі, 9 каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate