Menu

ПСАЛЬМЫ 15

NJO

1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой? 2 Той, хто ходзіць беззаганна, і робіць праведнасьць, і кажа праўду ў сэрцы сваім, 3 хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач, 4 у вачах якога пагарда для адкінутага і пашана для таго, хто баіцца ГОСПАДА; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў, 5 хто срэбра свайго не аддаваў на квоту і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца навекі!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate