Menu

ПСАЛЬМЫ 14

NJO

1 Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога!” Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро. 2 Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае. 3 Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага! 4 Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць? 5 І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў! 6 Радай прыгнечанага вы пагарджаеце, але ГОСПАД — прыстанішча ягонае. 7 Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate