Menu

ПСАЛЬМЫ 123

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах. 2 Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі. 3 Зьлітуйся над намі, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай! 4 Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate