Menu

ПСАЛЬМЫ 122

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: “Хадзем у дом ГОСПАДА!" 2 Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме! 3 Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам, 4 куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДАВЫ, як сьведчаньне для Ізраіля славіць імя ГОСПАДА, 5 бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага. 6 Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць спакой тыя, што любяць цябе. 7 Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт у палацах тваіх. 8 Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: “Супакой табе!" 9 Дзеля дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate