Menu

ПСАЛЬМЫ 114

NJO

1 Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужацкага, 2 стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага. 3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад. 4 Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты. 5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад? 6 Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты? 7 Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якубавага, 8 Які перамяняе скалу ў возера воднае, крамень — у крыніцу водаў.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate