Menu

ПСАЛЬМЫ 101

NJO

1 Псальм Давіда. Пра міласэрнасьць і суд буду сьпяваць, Цябе, ГОСПАДЗЕ, буду выслаўляць. 2 Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго. 3 Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне. 4 Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць. 5 Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць. 6 Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне. Той, хто ходзіць па шляху беззаганнасьці, будзе служыць мне. 7 Ня будзе ў доме маім жыць той, хто здраду кнуе; той, хто гаворыць хлусьліва, ня будзе стаяць перад вачыма маімі. 8 Раніцаю буду вынішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб у горадзе ГОСПАДАВЫМ зьнішчыць усіх злачынцаў.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate