Menu

ПСАЛЬМЫ 100

NJO

1 Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, ўся зямля! 2 Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце прад аблічча Ягонае з хвалою! 3 Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай. 4 Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае! 5 Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate