Menu

ПСАЛЬМЫ 87

NJO

1 Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых. 2 Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба. 3 Слаўныя [рэчы] казаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях) 4 Узгадаю пра Рагаў і Бабілён перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: “Гэты нарадзіўся там”. 5 А пра Сыён будуць казаць: “Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго”. 6 ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: “Гэты нарадзіўся там” . (Сэлях) 7 І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць [скажуць]: “Усе мае крыніцы ў Табе!”.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate