Menu

ПСАЛЬМЫ 8

NJO

1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда. 2 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы! 3 З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты заснаваў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу. 4 Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў, 5 я думаю: “Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? 6 Ня шмат Ты паменшыў яго перад анёламі*, і славай і веліччу ўкаранаваў Ты яго, 7 і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму: 8 авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых, 9 птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі. 10 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate