Menu

ПСАЛЬМЫ 70

NJO

1 Кіраўніку хору. Давіда. Напамін. 2 Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! 3 Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё! 4 Няхай павернуць наўцекі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: “Ага! Ага!" 5 Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, Божа!" 6 А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — ўспамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate