Menu

ПСАЛЬМЫ 6

NJO

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда. 2 ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне! 3 Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо спалоханыя косткі мае, 4 і душа мая вельмі спалоханая. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль? 5 Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй! 6 Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе? 7 Я замарыўся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязамі паліваю пасьцель маю. 8 Ад тугі высахла вока маё, састарэлася дзеля ўсіх, хто ўціскае мяне. 9 Адступіцеся ад мяне, ўсе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго. 10 ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю. 11 Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і моцна спалоханыя, няхай павернуцца назад і імгненна будуць асаромленыя.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate