Menu

ПСАЛЬМЫ 56

NJO

1 Кіраўніку хору: на лад “Галубка бязмоўная ў мясьцінах далёкіх”. Залатая песьня Давіда, калі яго ў Гаце схапілі Філістынцы. 2 Зьлітуйся нада мною, Божа, бо прагне праглынуць мяне чалавек; ўсякі дзень нападаючы, уціскае мяне. 3 Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае цэлы дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы! 4 У дзень, калі я баюся, я на Цябе спадзяюся. 5 У Богу буду хваліцца словам Ягоным, на Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што цела можа зрабіць мне? 6 Штодзень яны перакручваюць словы мае; супраць мяне ўсе думкі іхнія, [каб учыніць мне] зло. 7 Яны зьбіраюцца і хаваюцца, яны высочваюць сьляды мае, бо цікуюць на душу маю. 8 Дзеля злачынства [іхняга будзь] выратаваньнем для мяне, у гневе [Тваім] адкінь народы, Божа! 9 Туляньне маё Ты мне залічыў; зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, напэўна яны ў кнізе Тваёй! 10 Тады павернуць наўцёкі ворагі мае ў дзень, калі паклічу. Я ведаю, што Бог са мною! 11 У Богу буду хваліцца словам, у ГОСПАДЗЕ буду хваліцца словам [Ягоным]. 12 На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што можа зрабіць мне чалавек? 13 На мне, Божа, абяцаньні Твае, дык прынясу падзяку Табе, 14 бо Ты вызваліў душу маю ад сьмерці і стопы мае ад падзеньня, каб хадзіў я перад абліччам Бога ў сьвятле жывых.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate