Menu

ПСАЛЬМЫ 30

NJO

1 Псальм. Сьпеў пры пасьвячэньні дома Давіда. 2 Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною. 3 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Я галасіў да Цябе, і Ты вылячыў мяне. 4 ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу. 5 Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай! 6 Бо на імгненьне гнеў Ягоны, на [ўсё] жыцьцё ўпадабаньне Ягонае; увечары можа быць плач, а раніцаю – радасьць. 7 А я сказаў у бясьпечнасьці сваёй: “Не пахіснуся навекі!" 8 ГОСПАДЗЕ, праз ласку Тваю Ты паставіў горы мае непарушна; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я спалохаўся. 9 Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клікаў, і Госпада майго я маліў: 10 “Які зыск у крыві маёй, у тым, што зыйду я ў парахненьне? Ці пыл будзе славіць Цябе? Ці будзе апавядаць праўду Тваю?" 11 Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёю! 12 Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю. 13 Дзеля гэтага будзе выслаўляць Цябе слава [мая] і ня будзе маўчаць. ГОСПАДЗЕ, Божа мой, навекі я буду славіць Цябе!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate