Menu

ПСАЛЬМЫ 23

NJO

1 Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы! 2 На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне. 3 Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго. 4 Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты са мною, Твой кій і Твая падпора, яны мяне пацяшаюць. 5 Ты прыгатаўляеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем і келіх мой да верху наліты. 6 Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate