Menu

ПСАЛЬМЫ 20

NJO

1 Кіраўніку хору: псальм Давіда. 2 Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! 3 Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! 4 Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. 5 Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае, 6 каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае! 7 Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй. 8 Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага. 9 Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста. 10 Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate