Menu

ПСАЛЬМЫ 120

NJO

1 Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне. 2 ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага. 3 Што дасьць табе ды якую карысьць прынясе язык здрадлівы? 4 Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае. 5 Гора мне, што я жыву ў Мэшэка, што я пасяліўся ля намётаў Кедарскіх! 6 Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой. 7 Я — [сам] супакой; ды, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate