Menu

ПСАЛЬМЫ 12

NJO

1 Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда. 2 Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых. 3 Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць. 4 Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе, 5 якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?" 6 За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, – кажа ГОСПАД, – пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай]. 7 Словы ГОСПАДА – чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае. 8 Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі. 9 Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate