Menu

ПСАЛЬМЫ 110

NJO

1 Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!" 2 Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: “Мей уладу сярод ворагаў тваіх!" 3 Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая. 4 Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: “Ты сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка”. 5 Госпад праваруч цябе у дзень гневу Свайго скрышыць валадароў, 6 будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі. 7 Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate